Уплыў інтэлектуальнай уласнасці на эканамічнае развіццё Кітая

7 октября 2026

Цікавае

У чацвёртым нумары часопіса «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» апублікаваны артыкул Юрыя Нечапурэнкі (начальнік навукова-інавацыйнага аддзела ўстановы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта «Навукова-даследчы інстытут фізіка-хімічных праблем», кандыдат хімічных навук) і Аляксея Сіткевіча (загадчык сектара навукова-тэхналагічнага і інавацыйнага развіцця дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі») «Уплыў інтэлектуальнай уласнасці на эканамічнае развіццё Кітая».

У артыкуле апісаны вопыт Кітайскай Народнай Рэспублікі ў галіне стварэння аб'ектаў права прамысловай уласнасці. Устаноўлена, што за апошнія 25 гадоў адбыліся істотныя змены ў пераразмеркаванні патоку заявак на выдачу патэнтаў на вынаходствы і рэгістрацыю прамысловых узораў і знакаў паміж рознымі рэгіёнамі свету, пры гэтым асноўны ўклад у сусветны рост заявак быў забяспечаны за кошт краін азіяцкага рэгіёну, а менавіта Кітая, які дасягнуў найбольшых поспехаў у названы перыяд. Ён упэўнена займае першае месца ў свеце па колькасці заявак на выдачу патэнтаў на вынаходствы, карысныя мадэлі і сарты раслін, а таксама па колькасці класаў у заяўках на рэгістрацыю таварных знакаў і колькасці узораў (дызайнаў) у заяўках на выдачу патэнтаў на прамысловыя ўзоры. Зроблена выснова, што інтэлектуальная ўласнасць адыгрывае важную ролю ў развіцці кітайскай эканомікі, а павелічэнне выдаткаў на даследаванні і распрацоўкі прыводзіць, як правіла, да павышэння патэнтна-вынаходніцкай актыўнасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі.

Набыць нумары, якія выйшлі раней, можна, падпісаўшыся на часопіс «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» (падпісныя індэксы ў каталогах «Белпошты»: 009212 (ведамасная), 00921 (індывідуальная):

  • у аддзяленнях паштовай сувязі РУП «Белпошта»;

  • праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска»;

  • на сайце РУП «Белпошта» www.belpost.by;

  • пры дапамозе плацежна-даведачных тэрміналаў;

  • дома.

Таксама фізічныя асобы могуць аформіць падпіску на PDF-версію часопіса на сайце ТАА «Электронныя сістэмы і сэрвісы» www.belpressa.by.

Больш падрабязная інфармацыя аб часопісе размешчана па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Instagram, Telegram).


Фота: Злата Лукашэвіч