Патэнтаванне і міфалогія: ці так яны далёкія адзін ад аднаго?
8 июля 2026
Цікавае
У трэцім нумары часопіса «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» апублікаваны артыкул «Патэнтаванне і міфалогія: ці так яны далёкія адзін ад аднаго?».
Аўтар – Алена Усачова, першы намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці.
У артыкуле разгледжаны асноўныя памылкі аб патэнтаванні, якія шырока распаўсюджаны ў грамадстве. Аўтарам паказана, як існуючыя патэнтныя тэхналогіі дапамагаюць эфектыўна выкарыстоўваць вынікі навукова-тэхнічнай дзейнасці.
Набыць нумары, якія выйшлі раней, можна пры падпісцы на часопіс «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» (падпісныя індэксы ў каталогах «Белпошты»: 009212 (ведамасная), 00921 (індывідуальная)):
- у аддзяленнях паштовай сувязі РУП «Белпошта»;
- праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска»;
- на сайце РУП «Белпошта»;
- пры дапамозе плацежна-даведачных тэрміналаў;
- дома.
Таксама фізічныя асобы могуць аформіць падпіску на PDF-версію часопіса на сайце www.belpressa.by.
Больш падрабязная інфармацыя аб часопісе размешчана па спасылцы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Telegram, Instagram, Facebook, VK).
Фота: Злата Лукашэвіч