10.10.2023

Перапрацоўка акумулятарных батарэй – працэс, які ўключае ў сябе збор, разборку і паўторнае выкарыстанне матэрыялаў з адпрацаваных батарэй. У сучасным свеце працэдуру перапрацоўкі акумулятараў, якія выйшлі з ладу, важна праводзіць з мінімальным уздзеяннем на навакольнае асяроддзе.

На анлайн-выставе прадстаўлены апісанні патэнтаў, звязаных з метадамі і спосабамі, а таксама прыладамі, якія дапамагаюць ва ўтылізацыі розных відаў акумулятарных батарэй. Наведвальнікі выставы могуць убачыць прыклад прылады для перапрацоўкі і сартавання адпрацаваных аўтамабільных літыевых акумулятараў, а таксама некаторыя іншыя дакументы патэнтнага фонду Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі (РНТБ).

Азнаёміцца з выставай патэнтнага фонду РНТБ можна па спасылцы.

Па матэрыялах РНТБ

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: rlst.org.by/
Вверх