Вынаходніцкая і патэнтна-ліцэнзійная дзейнасць у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце

11 июня 2026

Цікавае

У другім нумары часопіса «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» апублікаваны артыкул «Вынаходніцкая і патэнтна-ліцэнзійная дзейнасць у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце».

Аўтары:

Юрый Нечапурэнка, кандыдат хімічных навук, начальнік навукова-інавацыйнага аддзела ўстановы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта «Навукова-даследчы інстытут фізіка-хімічных праблем»;

Аліна Кадыка, загадчык сектара аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.

У артыкуле апісаны вопыт Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта – вядучай у Рэспубліцы Беларусь арганізацыі ў галіне стварэння аб'ектаў прамысловай уласнасці. Устаноўлена, што ва ўніверсітэце пераважна ствараюцца вынаходствы, карысныя мадэлі і сакрэты вытворчасці (ноу-хау), накіраваныя на вырашэнне праблем энергетычнай, харчовай, экалагічнай бяспекі і развіццё розных галін прамысловасці. Паказана, што ўніверсітэт упэўнена займае ў краіне другое месца па колькасці створаных вынаходстваў. Вопыт Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта ў галіне вынаходніцкай і патэнтна-ліцэнзійнай дзейнасці можа быць рэкамендаваны для іншых універсітэтаў і навуковых арганізацый.

Набыць нумары, якія выйшлі раней, можна, падпісаўшыся на часопіс «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» (падпісныя індэксы ў каталогах «Белпошты»: 009212 (ведамасная), 00921 (індывідуальная):

  • у аддзяленнях паштовай сувязі РУП «Белпошта»;

  • праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска»;

  • на сайце РУП «Белпошта» www.belpost.by;

  • пры дапамозе плацежна-даведачных тэрміналаў;

  • дома.

Таксама фізічныя асобы могуць аформіць падпіску на PDF-версію часопіса на сайце ТАА «Электронныя сістэмы і сэрвісы» www.belpressa.by.

Больш падрабязная інфармацыя аб часопісе размешчана па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: Злата Лукашэвіч