НЦІУ прыняў удзел у V Міжнародным круглым стале «Права інтэлектуальнай уласнасці: гісторыя станаўлення і перспектывы»

16 сентября 2026

Цікавае

15 верасня 2026 г. на базе юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ) адбыўся V Міжнародны навукова-практычны семінар «Права інтэлектуальнай уласнасці: гісторыя станаўлення і перспектывы».

Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) выступіў у якасці суарганізатара мерапрыемства (у рамках Мемарандума аб супрацоўніцтве паміж НЦІУ і БДУ).

У ходзе работы круглага стала эксперты НЦІУ прадставілі шэраг дакладаў:

«Удасканаленне прававога рэгулявання адносін, звязаных з аховай аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці пры дыстанцыйным продажы тавараў»Дыяна Іванова, начальнік упраўлення навукова-адукацыйнай і выдавецкай дзейнасці, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт;

«Патэнтная ахова праграмнага забеспячэння ў складзе тэхнічных рашэнняў»Аляксандр Мазанік, начальнік упраўлення патэнтнай дакументацыі і рэдагавання, старшы выкладчык кафедры права інтэлектуальнай уласнасці юрыдычнага факультэта БДУ;

«Добраахвотная рэгістрацыя і дэпаніраванне аб'ектаў аўтарскага права і сумежных правоў у Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці»Ніна Дубовік, вядучы спецыяліст навукова-адукацыйнага аддзела ўпраўлення навукова-адукацыйнай і выдавецкай дзейнасці.

У дыскусіях прыняла ўдзел Вольга Нікіфарава, начальнік інфармацыйна-выдавецкага аддзела ўпраўлення навукова-адукацыйнай і выдавецкай дзейнасці.

Удзельнікі мерапрыемства таксама абмеркавалі кадыфікацыю і сістэматызацыю заканадаўства ў сферы інтэлектуальнай уласнасці; праблемы аўтарскага права і сумежных правоў у эру лічбавых тэхналогій; асаблівасці прававой аховы новых нярэчыўных аб'ектаў; штучны інтэлект і права інтэлектуальнай уласнасці і інш.


Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (InstagramTelegram).


Фота: Ніна Дубовік, Аляксандр Мазанік