Даследаванне САІУ: Практыка онлайн-маркетплэйсаў у сферы барацьбы з кантрафактам
19 февраля 2024
Цікавае
Беларускія эксперты могуць азнаёміцца з вынікамі даследавання, праведзенага пры падтрымцы Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ), у якім прадстаўлены вынікі вывучэння практыкі анлайн-маркетплэйсаў у сферы барацьбы з кантрафактнай прадукцыяй.
У справаздачы апісаны асноўныя праблемы, якія перашкаджаюць эфектыўнай барацьбе з кантрафактам:
- непрыняцце большасцю маркетплэйсаў сур'ёзных мер па барацьбе з кантрафактнай прадукцыяй;
- пасярэдніцтва анлайн-маркетплэйсаў ва ўсталяванні сувязяў паміж нелегальнымі пастаўшчыкамі са спажыўцамі па ўсім свеце;
- адсутнасць паслядоўнай стратэгіі барацьбы з кантрафактам у большасці адабраных для вывучэння маркетплэйсаў;
- нядбайнасць сацыяльных сетак у выкананні сваёй узгодненай палітыцы па барацьбе з кантрафактам;
- неадэкватнасць працэдур верыфікацыі, што падрывае здольнасць кантролю нелегальных прадаўцоў;
- недахопы этычных тэхналогій, якія дазваляюць кантраляваць і спыняць дзейнасць нядобрасумленных удзельнікаў рынка электроннага гандлю;
- недахоп інфармацыі і нізкі ўзровень абмену данымі паміж спецыялістамі ў галіне электроннага гандлю, інтэлектуальнай уласнасці і міжасобавага камунікавання.
Даследчыкі рэзюмуюць, што з улікам складанасці сферы, разнастайнасці ўдзельнікаў і бізнес-мадэляў у гэтай галіне неабходна разгледзець магчымасць распрацоўкі агульнай, заснаванай на ацэнцы рызык сістэмы барацьбы з кантрафактнай прадукцыяй.
Азнаёміцца з кароткай рускамоўнай версіяй даследавання можна па спасылцы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: wipo.int/