19 жніўня адзначаецца Сусветны дзень фатаграфіі
19 августа 2026
Цікавае
Штогод 19 жніўня адзначаецца Сусветны дзень фатаграфіі. Свята прафесійных фатографаў і аматараў было заснавана ў 2009 г. у гонар гадавіны прызнання дагератыпіі – самага першага спосабу фатаграфавання.
Гэтае свята прысвечана не толькі мастацтву, але і важнасці і неабходнасці паважаць аўтарскія правы фатографаў на іх творы.
У эпоху імгненнага распаўсюджвання інфармацыі і лёгкага доступу да выяў у Інтэрнэце асабліва важна падкрэсліваць значнасць прынцыпаў аўтарскага права і падтрымліваць абарону індустрыі фатаграфіі. Незаконнае капіраванне і распаўсюджванне фотаздымкаў наносяць шкоду творчай працы фатографаў.
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці прапануе паслугі па добраахвотнай рэгістрацыі і дэпаніраванню аб'ектаў аўтарскага права і сумежных правоў. Многія праваўладальнікі паспяхова зарэгістравалі і перадалі на захоўванне свае творы, уключаючы вершы, раманы, песні, карціны і фатаграфіі.
Віншуем з Днём фатаграфіі ўсіх прафесіяналаў і фотааматараў! Жадаем прафесійных поспехаў, новых адкрыццяў і творчых прыгод!
Даведка:
Вынаходства прынцыпу атрымання выявы на святлоадчувальнай металічнай пласціне належыць Жазэфу Ньепсу (1822 г.). Аднак менавіта Луі Дагер прадэманстраваў Французскай акадэміі навук працэс атрымання дагератыпа на меднай пласціне, пакрытай слоем срэбра. Праз 10 дзён – 19 жніўня – вынаходства было прызнана на дзяржаўным і міжнародным узроўнях.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: Злата Лукашэвіч