Вебінар САІУ «Інтэлектуальная ўласнасць для моладзі: што рабіць, калі вашы правы парушаны?»
20 мая 2026
Цікавае
21 мая 2026 г. у 16:00 адбудзецца бясплатны вебінар Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці «Інтэлектуальная ўласнасць для моладзі: што рабіць, калі вашы правы парушаны?».
У праграме:
- аб'екты права прамысловай уласнасці і сродкі індывідуалізацыі – агульны агляд;
- якія дзеянні з'яўляюцца парушэннем права інтэлектуальнай уласнасці;
- як вызначыць, ці было парушэнне правоў інтэлектуальнай уласнасці;
- як абараніць свае правы ў эпоху развіцця штучнага інтэлекту і інш.
Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы, студэнты, аспіранты ўстаноў адукацыі і ўсе зацікаўленыя.
Зарэгістравацца можна па спасылцы.
Па матэрыялах РДАІУ
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: Злата Лукашэвіч