20.12.2023

Расійская дзяржаўная акадэмія інтэлектуальнай уласнасці сумесна з Прадстаўніцтвам Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці ў Расійскай Федэрацыі 22 снежня 2023 г. у рамках штогадовага адукацыйнага праекта САІУ «IP-Teaching» правядзе семінар «Інтэлектуальная ўласнасць у адукацыйных установах: методыка і практыка».

Мэта семінара – абмеркаванне актуальных пытанняў асвятлення інтэлектуальнай уласнасці ў педагагічным асяроддзі, пашырэнне кола ведаў і навыкаў работнікаў адукацыйнай сферы ў тэматыцы інтэлектуальнай уласнасці, яе сувязі з абавязковымі і профільнымі дысцыплінамі.

Зарэгістравацца для ўдзелу ў семінары можна па спасылцы.

Па матэрыялах РДАІУ

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: rsaip.timepad.ru/

Вверх