Як падрыхтаваць інавацыйныя праекты да экспертнай абароны: брэнд, права і камерцыялізацыя
25 сентября 2026
Цікавае
24 верасня 2026 г. у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя «Комплексная падрыхтоўка інавацыйных праектаў да экспертнай абароны. Асноўныя аспекты паспяховай прэзентацыі, брэндынгу і прававой аховы распрацовак».
Ад Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці ў рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел:
- начальнік упраўлення навукова-адукацыйнай і выдавецкай дзейнасці, к. ю. н., дацэнт Дыяна Іванова (асвятліла некаторыя аспекты прававой аховы навуковых распрацовак – вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці);
- начальнік упраўлення садзейнічання камерцыялізацыі і дзяржаўных рэестраў Дзмітрый Андрыеўскі (расказаў пра спосабы камерцыялізацыі аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці.
У рамках мерапрыемства ўдзельнікі таксама абмеркавалі ключавыя аспекты падрыхтоўкі інавацыйных праектаў да экспертнай абароны, падзяліліся вопытам паспяховых прэзентацый, расказалі пра важнасць брэндынгу і яго ўплыў на ўспрыманне прадукту, а таксама асвятлілі пытанні прававой аховы распрацовак.
Поўная версія прэс-канферэнцыі даступная па спасылцы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Instagram, Telegram).
Фота: @dompressy