27.03.2024

27 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень тэатра, заснаваны ў 1961 г. па ініцыятыве дэлегатаў IX кангрэса Міжнароднага інстытута тэатра пры ЮНЕСКА.

Нагадваем, што Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) ажыццяўляе на калектыўнай аснове кіраванне маёмаснымі правамі на творы (музычныя, драматычныя, харэаграфічныя і інш.) і пастаноўкі ў складзе тэатральна-відовішчных прадстаўленняў.

Аўтарам, рэжысёрам-пастаноўшчыкам і іншым праваўладальнікам (праваўладальнікі) часта цяжка адсачыць выкарыстанне сваіх твораў і (або) пастановак самастойна. Для эканоміі часу і рэсурсаў праваўладальнікам варта зарэгістраваць творы і (або) пастаноўкі ў НЦІУ для далейшага атрымання ўзнагароды за іх выкарыстанне.

Асобам, якія ажыццяўляюць выкарыстанне твораў і пастановак (карыстальнікі), нагадваем пра каталог НЦІУ, у якім прадстаўлены шырокі выбар твораў і пастановак беларускіх і замежных праваўладальнікаў, а таксама ёсць функцыя пошуку, якая дазволіць у разы хутчэй знайсці неабходную інфармацыю. Таксама можна звярнуцца ў НЦІУ, калі плануецца ажыццяўленне паказаў спектакляў з выкарыстаннем твораў і пастановак як нацыянальных, так і замежных праваўладальнікаў, калі самастойнае атрыманне дазволу на іх выкарыстанне ускладнена. Пры накіраванні з боку карыстальніка адпаведнага запыту НЦІУ дасць неабходны дазвол або акажа садзейнічанне ў яго атрыманні.

Пры ўзнікненні якіх-небудзь пытанняў можна звярнуцца па адрасе: г. Мінск, вул. Казлова, 20, на электронную пошту cku.dept@ncip.by. Тэлефоны для сувязі:

  • для карыстальнікаў: +375 (17) 272 96 52; +375 (17) 272 97 99;
  • для аўтараў і праваўладальнікаў: +375 (17) 272 96 52; +375 (17) 272 97 98.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram).


Фота: НЦІУ
Вверх