Бум спартыўных тэхналогій: ІУ ў спорце расце хутчэй за сярэднесусветныя тэмпы
28 апреля 2026
Цікавае
Новы даклад Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) «Спартыўныя тэхналогіі» фіксуе беспрэцэдэнтны рост цікавасці да абароны інавацый у спорце – у перыяд 2016-2025 гг. было зарэгістравана больш за 65 700 вынаходсваў, звыш 1,25 млн таварных знакаў і больш за 70 000 прамысловых узораў.
У геаграфічным разрэзе лідарства па колькасці патэнтных заявак і рэгістрацый прамысловых узораў утрымлівае Азія, на долю якой прыпадае 63 і 76 % ад агульнага аб'ёму заявак адпаведна. Другое месца займае Паўночная Амерыка (22 %). Пры гэтым Еўрапейскі рэгіён дэманструе найбольш высокую актыўнасць у сегменце таварных знакаў (43 %), што абумоўлена значнай канцэнтрацыяй сусветна вядомых спартыўных клубаў і брэндаў у Еўропе.
«Спорт грунтуецца не толькі на фізічных дасягненнях, але і на творчых ідэях і нематэрыяльных актывах. Эмблемы клубаў, якія выклікаюць у балельшчыкаў моцныя эмоцыі, спонсарскія кантракты, якія злучаюць брэнды са спартсменамі, тэхналогіі, якія павышаюць спартыўныя вынікі, кантракты на трансляцыю, дзякуючы якім спартыўныя падзеі бачаць мільёны гледачоў, – усё гэта было б немагчыма без сістэмы інтэлектуальнай уласнасці. Сёння мы адзначаем фундаментальную ролю ІУ ў аб'яднанні спорту з інавацыйным і творчым патэнцыялам», – адзначыў пры прадстаўленні дакладу генеральны дырэктар САІУ Дарэн Танг.
Больш падрабязную інфармацыю пра даклад можна знайсці тут.
Па матэрыялах САІУ
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: Злата Лукашэвіч, WIPO