На Беларускім фармацэўтычным форуме абмеркавалі пытанні прадастаўлення патэнтнай аховы распрацоўкам у фармацэўтыцы
29 мая 2026
Цікавае
27-28 мая 2026 г. у Мінску адбыўся Беларускі фармацэўтычны форум – 2026.
У працы круглага стала «Інавацыі пад абаронай: стратэгічны падыход да інтэлектуальнай уласнасці ў фармацэўтыцы» ад Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці у якасці спікера выступіла першы намеснік генеральнага дырэктара Алена Усачова.
У ходзе мерапрыемства былі разгледжаны пытанні прадастаўлення патэнтнай аховы распрацоўкам у галіне фармацэўтыкі, а таксама дзеючыя механізмы абароны інтэлектуальнай уласнасці і кампенсацыі страт кампаній-распрацоўшчыкаў пры парушэнні патэнтных правоў.
Асаблівая ўвага была нададзена праблематыцы падаўжэння тэрміну дзеяння выключных правоў на лекавыя прэпараты ў кантэксце прымянення стратэгіі атрымання так званых «вечназялёных патэнтаў».
Таксама ў ходзе дыскусіі ўдзельнікі круглага стала абмяняліся думкамі па пытаннях прадастаўлення патэнтнай аховы вынаходствам, якія адносяцца да спосабаў лячэння.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: belarusian.pharmaceutical.forum/ru/, Алена Усачова