Абмяркаваны бягучыя пытанні па распрацоўцы Стратэгіі Беларусі ў галіне інтэлектуальнай уласнасці на 2021-2030 гг.

26 июня 2020

Цікавае

25 чэрвеня адбылася працяглая дыскусія ў фармаце відэаканферэнцыі па пытаннях распрацоўкі Стратэгіі Беларусі ў галіне інтэлектуальнай уласнасці на 2021-2030 гг. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці спадар Аляксандр Шаўчэнка, памочнік кіраўніка праграм дэпартамента краін с пераходнай і развітай эканомікай Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (Швейцарыя), спадар Рон Марчант, кансультант Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (Вялікабрытанія), спадар Уладзімір Рабаволаў, генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Рэспублікі Беларусь, спадарыня Таццяна Кавалеўская, кіраўнік упраўлення прававога і кадравага забяспячэння, спадар Дзмітрый Андрыеўскі, кіраўнік аддзела рэгістрацыі і садзейнічання камерцыялізацыі аб’ектаў прамысловай уласнасці, і спадар Артур Ахраменка, кіраўнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва.


Абмеркаванне адбылося як у пашыраным складзе, с запрашэннем да удзелу прадстаўнікоў заахвочаных міністэрств, устаноў і арганізацый – Міністэрства адукацыі, Нацыянальнай акадэміі навук і ГА “Беларуская асацыяцыя патэнтных павераных”, так і ў вузкім -- працоўнай групы супрацоўнікаў САІУ і НЦІУ.

Абмаркоўваліся пытанні, якія, на думку зацікаўленых, неабходныя да ўключэння ў Стратэгію, існуючыя праблемы, неадлюстраваныя альбо нерэалізаваныя ў папярэдняй стратэгіі, і падыходы да папулярызацыі звестак пра будучую Стратэгію сярод шырокіх кругоў.