26.01.2023

19 студзеня 2023 г. адбыўся абласны этап інавацыйнага праекта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі «100 ідэй для Беларусі». Гродзенскі філіял Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі ўдзельнічаў у якасці члена экспертнага савета, а таксама прадставіў выставу літаратуры па пытаннях развіцця творчага і праектнага мыслення «Будучыня нашай навукі».

Свае распрацоўкі прадставілі больш за 20 маладых вынаходнікаў з усёй Гродзенскай вобласці – пераможцы занальных этапаў праекта (школьнікі, навучэнцы сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, моладзь, якая працуе). Прадстаўленыя праекты закранаюць сацыяльную, эканамічную і экалагічную сферы.

Азнаёміцца з прадстаўленымі праектамі можна па спасылцы.

Па матэрыялах РНТБ

Больш навін – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Pexels
Вверх