11.09.2020

10-11 верасня 2020 года ў дыстанцыйным фармаце адбылося трыццаць шостае (дваццаць сёмае чарговае) паседжанне Адміністрацыйнага савета Еўрапейскай патэнтнай арганізацыі (АС ЕАПА).

У мерапрыемстве прынялі ўдзел Старшыня Адміністрацыйнага савета ЕАПА Дзінара Малдошава, Прэзідэнт Еўразійскай патэнтнай установы (ЕАПУ) Саўле Тлеўлесава, а таксама дэлегацыі дзяржаў-сябраў ЕАПУ.

Ад Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) ў склад беларускай дэлегацыі ўвайшлі ўпаўнаважаны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь у АС ЕАПА, Генеральны дырэктар Уладзімір Рабаволаў, намеснік упаўнаважанага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь у АС ЕАПА, Першы намеснік Генеральнага дырэктара Аляксей Курман, начальнік упраўлення правовога і кадравага забяспячэння Таццяна Кавалеўская, начальнік упраўлення экспертызы прамысловай уласнасці Алёна Усачова, начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва Артур Ахраменка, вядучы спецыяліст упраўлення прававого і кадравага забяспячэння Аксана Шыбко.


Сярод найбольш значных пытанняў, абмеркаваных у ходзе паседжання, магчыма вызначыць прашэнне ЕАПА статуса міжнароднага пошуковага органа і органа міжнароднай папярэдняй экспертызы ў адпаведнасці з Дагаворам аб патэнтнай кааперацыі, рэалізацыя праекта па стварэнню еўразійскай сістэмы прававой аховы прамысловых узораў, а таксама разгляданне гадавой справаздачы ЕАПА за 2019 год і праекта бюджэта на 2021 год.

Адметна, што за двухдзёнае мерапрыемства былі выбраны Старшыня і намеснікі Старшыні АС ЕАПА. Так, Старшынёй быў выбраны ўпаўнаважаны прадстаўнік Рэспублікі Таджыкістан у АС ЕАПА, дырэктар дзяржаўнай установы “Нацыянальны патэнтна-інфармацыйны цэнтр” Міністэрства эканамічнага развіцця і гандлю Рэспублікі Таджыкістан Мірза Ісмаілзада. Упаўнаважаны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь у АС ЕАПА, Генеральны дырэктар дзяржаўнай установы “Нацыянальны цэнтр інтэлектруальнай уласнасці” Уладзімір Рабаволаў і намеснік упаўнаважанага прадстаўніка Рэспублікі Арменія ў АС ЕАПА, выконваючы абавязкі кіраўніка Агенцтва інтэлектуальнай уласнасці Міністэрства эканомікі Рэспублікі Арменія Крысціне Амбаран былі абраны намеснікамі Старшыні.

Удзельнікі паседжання неаднолькава адзначалі высокі ўзровень узаемадзеяння дзяржаў-сябраў ЕАПА, што сведчыць пра эфектыўнасць функцыянавання існуючай мадэлі кааперацыі ў галіне інтэлектуальнай уласнасці ў рэгіёне. Па выніках паседжання былі адзначаны далейшыя крокі па рэалізацыі прыярытэтных напрамкаў дзейнасці ЕАПА.

Вверх