Адбылося 37-е (10-е пазачарговае) паседжанне Адміністратыўнага савета ЕАПА

12 апреля 2021

Цікавае

12 красавіка 2021 года ў фармаце відэаканферэнцсувязі адбылося 37-е (10-е пазачарговае паседжанне Адміністрацыйнага савета Еўразійскай патэнтнай арганізацыі (ЕАПА).

Ад Рэспубліцы Беларусь у паседжанні прынялі ўдзел прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці: генеральны дырэктар Уладзімір Рабаволаў, начальнік упраўлення экспертызы прамысловай уласнасці Алёна Усачова, начальнік упраўлення прававога і кадравага забеспячэння Таццяна Кавалеўская, начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва Артур Ахраменка і вядучы спецыяліст упраўлення прававога і кадравага забеспячэння Эльжбета Скшыдлеўска.

Павестка мерапрыемства ўключала абмеркаванне пытанняў аб занясенні змяненняў і дадаткаў у Патэнтную інструкцыю да Еўразійскай патэнтнай канвенцыі (ЕАПК) і ў Палажэнне аб пошлінах ЕАПА, якая вызначае працэдуру размеркавання пошлін, аплачаных у адпаведнасці з артыкуламі 8(2) і 15(5) Пратакола аб ахове прамысловых узораў да ЕАПК, парадак і тэрміны іх пераліку.