18.10.2022

Уладальнікам 100-га еўразійскага патэнта стала медыцынская кампанія Karl Storz (Германія). Гэта ўжо трэці еўразійскі патэнт, уладальнікам якога стала нямецкая кампанія – міжнароднае прадпрыемства па вытворчасці і продажы эндаскопаў, інструментаў і прыбораў. За год попыт на еўразійскія патэнты на прамысловыя ўзоры вырас у два разы.

Еўразійскі патэнт пад № 100 напярэдадні быў апублікаваны ў базе дадзеных Еўразійскага патэнтнага ведамства (ЕАПВ) – адміністрацыйнага органа Еўразійскай патэнтнай арганізацыі (ЕАПА), якая аб'ядноўвае восем краін еўразійскага рэгіёну. Выдадзены патэнт будзе дзейнічаць на тэрыторыі сямі дзяржаў-членаў ЕАПА акрамя Туркменістана. Кампанія Karl Storz запатэнтавала на тэрыторыі краін ЕАПА знешні выгляд медыцынскага манітора, заяўка на атрыманне патэнта была пададзеная заяўнікам 30 мая 2022 г. Ад падачы заяўкі да выдачы патэнта прайшло 4,5 месяца. Пасля прадстаўлення заяўнікам ўсіх неабходных дакументаў экспертыза была праведзена ў самыя кароткія тэрміны.

Еўразійская сістэма патэнтавання прамысловых узораў дзейнічае з 1 чэрвеня 2021 г. За гэты час заяўкі на рэгістрацыю прамысловых узораў на тэрыторыі сямі краін Еўразіі падалі рэзідэнты 14 дзяржаў, у тым ліку з Кітая, ЗША, Германіі, Канады, Японіі, Турцыі, Фінляндыі, Польшчы, Балгарыі, Венгрыі і інш. Лідэрам па падачы заявак на выдачу патэнта на прамысловы ўзор з'яўляецца Расійская Федэрацыя. За паўтара года працы сістэмы пададзена больш за 240 заявак.

- Еўразійская сістэма патэнтавання прамысловых узораў дае заяўніку магчымасць абараніць арыгінальны знешні выгляд, вядомы дызайн сваіх вырабаў на тэрыторыі сямі дзяржаў адным патэнтам. Попыт на выдачу еўразійскага патэнта на прамысловы ўзор расце з кожным месяцам: калі з 1 чэрвеня па 30 верасня 2021 г. да нас паступіла 31 заяўка ў дачыненні да 86 прамысловых узораў, то за аналагічны перыяд бягучага года ўжо 81 заяўка на 179 прамысловых узораў. Такім чынам, назіраецца двухразовы рост па колькасці заявак, якія падаюцца, і прамысловых узораў, якія заяўляюцца, – адзначыў Рыгор Іўліеў.

Па материалах ЕАПА

Вверх