12.12.2022

Еўразійскае патэнтнае ведамства (ЕАПВ) сумесна з Расійскай дзяржаўнай акадэміяй інтэлектуальнай уласнасці (РГАІУ) правяло ў рэжыме відэаканферэнцыі круглы стол «Практычныя аспекты і асаблівасці атрымання еўразійскага патэнта на вынаходства і еўразійскага патэнта на прамысловы ўзор».

У яго рабоце прынялі ўдзел больш за 160 прадстаўнікоў дзяржаў-удзельніц Еўразійскай патэнтнай канвенцыі – супрацоўнікі нацыянальных патэнтных ведамстваў, еўразійскія і нацыянальныя патэнтныя павераныя, прадстаўнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі, іншыя зацікаўленыя асобы.

У рамках круглага стала прадстаўнікі ЕАПВ выступілі з дакладамі па пытаннях працэдурных асаблівасцяў атрымання еўразійскага патэнта на вынаходства і еўразійскага патэнта на прамысловы ўзор. Была прадстаўлена працэдура атрымання еўразійскага патэнта на вынаходства на аснове міжнароднай заяўкі, пададзенай у рамках Дагавора аб патэнтнай кааперацыі. Асобная сесія круглага стала была прысвечана асаблівасцям еўразійскай працэдуры патэнтавання прамысловых узораў.

Удзельнікам круглага стала быў таксама прадстаўлены агляд функцыянальных магчымасцяў Еўразійскай патэнтна-інфармацыйнай сістэмы.

Па матэрыялах ЕАПА.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацыяльных сетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: www.eapo.org
Вверх