I Еўразійская Прэмія жанчын-вынаходнікаў і тэхналагічных прадпрымальнікаў «Распрацавана жанчынамі Еўразіі. IP Developed by Eurasian Wоmen»

15 июня 2026

Цікавае

Еўразійская Ліга жанчын-вынаходнікаў і тэхналагічных прадпрымальнікаў абвясціла аб правядзенні конкурсу на атрыманне I Еўразійскай Прэміі жанчын-вынаходнікаў і тэхналагічных прадпрымальнікаў «Распрацавана жанчынамі Еўразіі. IP Developed by Eurasian Wоmen».

У 2026 г. конкурс будзе праводзіцца ў 11 асноўных намінацыях, у тым ліку для маладых даследчыкаў (да 35 гадоў).

Прэмія заснавана з мэтай заахвочвання дасягненняў жанчын у дзейнасці, накіраванай на стварэнне і развіццё інтэлектуальнай уласнасці і аб'ектаў аўтарскага права, у навукова-тэхнічнай і вынаходніцкай творчасці, ва ўкараненні інавацый, найноўшых тэхналогій і даследчых дасягненняў ва ўсе сферы жыцця грамадства, у крэатыўных індустрыях і камерцыйнай канцэсіі (франчайзінгу).

Падаць заяўку для ўдзелу можна па 25 жніўня 2026 г.

Абвяшчэнне пераможцаў адбудзецца ў рамках III Еўразійскай канферэнцыі жанчын-вынаходнікаў і тэхналагічных прадпрымальнікаў 7 кастрычніка 2026 г.

Азнаёміцца з дэталямі конкурсу можна па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: Злата Лукашэвіч