Кейс-курс «Інтэлектуальная ўласнасць: спосабы абароны і судовая практыка»
12 мая 2020
Цікавае
19 і 22 мая ў рэжыме анлайн адбудзецца кейс-курс «Інтэлектуальная ўласнасць: спосабы абароны і судовая практыка», арганізаваны Адукацыйным цэнтрам «Прафесійная цікавасць» (ТАА «Інфармацыйнае прававое агенцтва Граўцова») з удзелам прадстаўнікоў Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці.
Любому бізнэсу, як на пачатковым этапе яго развіцця, так і калi ён існуе ўжо шмат гадоў на рынку і мае дзелавую рэпутацыю, вядомасць і папулярнасць сярод спажыўцоў, вельмі важна абараняць свае выключныя правы, каб канкурэнты не выкарыстоўвалі яго поспех і напрацоўкі ва ўласных мэтах узбагачэння.
У перыяд, калі ідэі высока цэняцца, а іх «крадзеж» стаў просты як ніколі раней, прычым з любога канца свету, абарона інтэлектуальнай уласнасці стала вельмі важная.
Наведаўшы кейс-курс, удзельнікі даведаюцца:
- аб навацыях новай рэдакцыі Закона «Аб аўтарскім праве і сумежных правах», якая ўступае ў сілу з 27.05.2020;
- аб практычных пытаннях заключэння і выканання дагавораў аб распараджэнні выключнымі правамі;
- аб асаблівасцях заключэння здзелак з рознымі аб'ектамі інтэлектуальнай уласнасці;
- аб абароне правоў на вынік інтэлектуальнай дзейнасці ў Інтэрнэце;
- аб абароне правоў на службовыя творы;
- аб аналізе практыкі па паралельным імпарце і праблемах прыцягнення да адказнасці незалежных імпарцёраў па ініцыятыве ўладальнікаў таварных знакаў і іх афіцыйных дыстрыб'ютараў.
У рэжыме анлайн удзельнікі мерапрыемства змогуць у прыватным парадку задаць сваё пытанне прафесіяналам, якія даўно працуюць з інтэлектуальнай уласнасцю.
Выкладчыкамі выступяць прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, вядучых юрыдычных кампаній і адвакацкіх бюро Рэспублікі Беларусь, патэнтавыя павераныя, аўтарытэтныя прававеды ў галіне інтэлектуальнай уласнасці.
Кейс-курс арыентаваны на вядучых спецыялістаў у галіне інтэлектуальнай уласнасці, юрыстаў прадпрыемстваў, якія прымаюць удзел у распрацоўцы мер прававога характару, накіраваных на ахову аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці.
Крыніца – profint.by.