У кнізе «The IP driven start-up» («Стартап на аснове ІУ») коратка выкладаюцца праблемы, з якімі сутыкаецца стартап, заснаваны на інтэлектуальнай уласнасці, і шляхі іх вырашэння.
У кнізе звяртаецца ўвага на тое, што заснавальнікі стартапа павінны рабіць з моманту заснавання стартапа, каб абараніць свае нематэрыяльныя актывы і забяспечыць атрыманне максімальнай каштоўнасці кампаніі ў момант выхаду, а таксама разглядаюцца крокі, якія неабходна зрабіць для кіравання ростам каштоўнасці створанай кампаніі і прадухілення ўцечкі нематэрыяльных актываў.
Кнігу можна спампаваць па спасылцы.
Даведка:
Міжнародная фірма ў галіне інтэлектуальнай уласнасці Marks & Clerk заснавана ў 1887 г. у Вялікабрытаніі. У цяперашні час яна мае 15 офісаў па ўсім свеце, у якіх працуе больш за 300 практыкуючых юрыстаў і больш за 550 іншых супрацоўнікаў.
Па матэрыялах РЦТТ
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках
(Facebook, Instagram, Telegram).