На круглым стале абмеркаваны магчымасці выкарыстання новай лічбавай платформы пошуку патэнтнай інфармацыі і сродкаў індывідуалізацыі.

18 Июня 2020

Цікавае

18 чэреня 2020 года ў Маскве адбыўся круглы стол “Лічбавая платформа пошуку патэнтнай інфармацыі і сродкаў індывідуалізацыі”. У мерапрыемстве, якое адбылося анлайн, прынялі ўдзел кіраўнікі структурных падраздзяленняў Распатэнта, прадстаўнікі шэрагу нацыянальных патэнтных устаноў, у тым ліку Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ), Еўразійскай патэнтнай установы, патэнтных павераных Расійскай Федерацыі, розных дзяржаўных і камерцыйных арганізацый, а таксама распрацоўнікаў лічбавых сэрвісаў.

На круглым стале была прадстаўлена і абмяркована створаная пад заказ Распатэнта лічбовая пошукавая платформа, прызначаная для працы з патэнтнай інфармацыяй, а таксама са звесткамі пра сродкі індывідуалізацыі.

Згодна пункту гледжання распрацоўнікаў, гэтая платформа даст выкарыстальніку магчымасць атрымліваць і аналізаваць звесткі ў рэжыме рэальнага часу, а таксама апрацоўваць іх пры дапамозе прыёмаў і метадаў штучнага інтэлекту. Падчас мерапрыемства былі пададзены асноўныя звесткі пра сістэму і прынцыпы працы з ёй, прадэманстраваны магчымасці новага праграмнага інтэрфэйса. Таксама ўдзельнікам распавядалі, як дзякуючы укараненню новай платформы зменяцца традыцыйныя працэдуры інфармацыйнага пошука, якія выконваюць спецыялісты Распатэнта, а таксама стваральнікі брэндаў і новых тэхналогій.

Непасрэдна пад час круглага стала яго ўдзельнікам была прадстаўлена магчымасць пратэставаць распрацаваную платформу шляхам выкарыстоўвання гасцявога логіна і паролю. Акрамя гэтага, па заканчэнні мерапрыемства ўсім жадаючым было прапанавана прыняць удзел у тэставанні новых інфармацыйных модулей Распатэнта па меры адкрыцця доступа да іх для атрымання паўнавартавай адваротнай сувязі і выпраўлення высветленых недахопаў.

Дадзеная платформа ў перспектыве і апасля дапрацоўкі магчыма быць выкарыстана спецыялістамі НЦІУ пры правядзенні экспертызы вынаходстваў і таварных знакаў.