03.08.2023

Новая распрацоўка навукоўцаў з Інстытута сістэм кіравання Нацыянальнай Акадэміі Навук Азербайджанскай Рэспублікі, абароненая Еўразійскім патэнтам на вынаходства, дазваляе максімальна спрасціць працэс маніторынгу стану нафтаздабываючага абсталявання.

Прапанаваны і запатэнтаваны спосаб заснаваны на пастаянным алгарытме, які дазваляе вылічыць уцечку пластавай вадкасці на аснове вымярэння тэмпературы ў вусці помпава-кампрэсарнай трубы, ціску на выкідной лініі свідравіны і ў трох выбраных кропках помпава-кампрэсарнай трубы.

Распрацаваная тэхналогія дазваляе павысіць дакладнасць вымярэння дыягнастычных параметраў, вельмі зручная і не патрабуе ўстаноўкі складанага дадатковага абсталявання на вузлы помпы. Уцечкі ў глыбіннай помпавай устаноўцы, якая падтрымлівае пластавы ціск нафтавых свідравін, з дапамогай гэтай распрацоўкі вызначаюцца аўтаматычна.

Падрабязнасці формулы можна вывучыць у апублікаваным еўразійскім патэнце.

Па матэрыялах ЕАПА

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: eapo.org/ru/

Вверх