19.09.2023

У мэтах пашырэння экспертнага ўзаемадзеяння паміж Еўразійскім патэнтным ведамствам (ЕАПВ) і вядучымі навуковымі і адукацыйнымі арганізацыямі дзяржаў-удзельніц Еўразійскай патэнтнай канвенцыі ЕАПВ распрацавала і зацвердзіла Пілотную праграму пашыранага інфармацыйнага пошуку і ацэнкі патэнтаздольнасці вынаходстваў (далей – Пілотная праграма).

Асноўная задача пілотнай праграмы – павышэнне якасці выдаваемых еўразійскіх патэнтаў і іх надзейнасці за кошт прыцягнення да працэсу пошуку і экспертызы вузкапрофільных спецыялістаў у тых галінах навукі і тэхнікі, у якіх пацверджана высокая кампетэнцыя адпаведных арганізацый.

Таксама Пілотная праграма будзе садзейнічаць развіццю нацыянальных сістэм прававой аховы інтэлектуальнай уласнасці у дзяржавах-удзельніцах Еўразійскай патэнтнай канвенцыі за кошт пашырэння колькасці навуковых работнікаў, якія маюць вопыт правядзення пошуку і экспертызы вынаходстваў у адпаведнасці з сучаснымі стандартамі і практыкамі ў гэтай галіне.

ЕАПВ вызначыла наступныя прыярытэтныя вобласці навуковай кампетэнцыі навуковых і адукацыйных арганізацый, у якіх будзе адбывацца акрэдытацыя такіх арганізацый: хімія, медыцына, біятэхналогіі, IT-тэхналогіі, суперкамп'ютарныя тэхналогіі, касмічныя тэхналогіі.

Падрабязная інфармацыя аб умовах Пілотнай праграмы размешчана па спасылцы.

Па матэрыялах ЕАПА

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: eapo.org/
Вверх