Працягваецца серыя анлайн-вебінараў Сусветнай арганізацыі iнтэлектуальнай уласнасці

21 Мая 2020

Цікавае

У гэты раз Сусветная арганізацыя iнтэлектуальнай уласнасці правядзе вебінар па тэме “Садзейнічанне дзейнасці Цэнтраў падтрымкі тэхналогій і інавацый (ЦПТІ) з боку САІУ”.

Вебінар пройдзе анлайн 26 мая 2020 года з 11:00 па 11:45  па мінскаму часу. Будзе разгледжана бягучая дзейнасць цэнтраў, іх магчымасці, наяўныя рэсурсы і таксама асвятлены новыя дадзеныя імі паслугі.

Мерапрыемства разлічана на супрацоўнікаў ЦПТІ, а таксама спецыялістаў аддзелаў па інтэлектуальнай уласнасці.

На бясплатную анлайн-канферэнцыю магчыма зарэгістравацца ўжо зараз па спасылцы і ў прызначаны дзень і час аўтарызавацца на адпаведнай старонцы.


WIPO, фота: Stephen Mettler