15.02.2023

У Нацыянальнай бібліятэцы адбылася прэзентацыя кнігі «Брэнды Беларусі». Выданне было выпушчана ў снежні 2022 г. пры падтрымцы Беларусбанка. У кнізе прыведзены 100 значных, маштабных і паспяховых брэндаў нашай краіны. На прыкладах іх эфектыўных кейсаў у самых розных сферах у выданні дэманструюцца шматграннасць і патэнцыял эканомікі Беларусі.

Кожнаму з брэндаў у кнізе прысвечана 6-12 старонак з інфармацыяй аб іх гісторыі, развіцці, дасягненнях і прадукцыі. Акрамя таго, кніга змяшчае артыкул аб Беларусбанку, які выступіў генеральным партнёрам праекта, а таксама ўступны зварот ад імя старшыні праўлення Віктара Ананіча.

У рамках прэзентацыі Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі перадалі ў дар асобнікі дадзенага выдання, што стала каштоўным папаўненнем калекцыі галоўнай бібліятэкі краіны.

Па матэрыялах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі


Фота: www.nlb.by/
Вверх