24.10.2022

Для ўдзелу ў II Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця» Рэспубліку Беларусь наведаў Прэзідэнт Еўразійскага патэнтнага ведамства Еўразійскай патэнтнай арганізацыі Рыгор Пятровіч Іўліеў.

Рыгор Пятровіч наведаў Случчыну, каб пабываць на магіле дзеда па бацькоўскай лініі Іўліева Рыгора Васільевіча, які пахаваны ў брацкай магіле воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у раёне вёскі Лядна.

Рыгор Васільевіч нарадзіўся ў 1909 г.у шэрагі Рабоча-сялянскай арміі быў прызваны ў 1944 г. у Каменска-Дняпроўскі раённы ваенкамат Украінскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Запарожскай вобласці Каменска-Дняпроўскага раёна і Сараеўскі раённы ваенкамат Расійскай Савецкай Федэратыўнай Сацыялістычнай Рэспублікі Разанскай вобласці Сараеўскага раёна. Месца службы-162-і гвардзейскі стралковы полк, 54-я гвардзейская стралковая дывізія. У пачатку лета 1944 г. Рыгор Васільевіч прымаў удзел у баях за вызваленне Случчыны.

У цырымоніі ўшанавання памяці салдат, якія змагаліся за вызваленне нашай Радзімы, ля брацкай магілы загінуўшых воінаў прынялі ўдзел намеснік старшыні Слуцкага райвыканкама Наталля Чарнушэвіч, духавенства, ганаровая варта 30-ай асобнай чыгуначнай брыгады, піянеры, супрацоўнікі Слуцкага краязнаўчага музея, прадстаўнікі Саюза моладзі, навучэнцы гімназіі №1 г. Слуцка.

Па матэрыялах Слуцкі край

Вверх