Рэспубліканскі конкурс «ТэхнаЁлка»
13 декабря 2022
Цікавае
14 снежня ў выставачнай зале Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка пройдзе адкрыццё рэспубліканскага конкурсу «ТэхнаЁлка».
На конкурсе будуць прадстаўлены творчыя работы навучэнцаў устаноў адукацыі каледжаў, ліцэяў і ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў наступных намінацыях:
- «Год гістарычнай памяці»;
- «МультымедыяЁлка «Ад прадзедаў спакон вякоў»;
- «Дызайн-ёлка»;
- «Хайтэк-ёлка»;
- «Альтэрнатыўная ёлка»;
- «Рэтра-Ёлка»;
- «Ёлка-трансформер»;
- «Калядная кампазіцыя»;
- «Навагодні сувенір»;
- «Святочныя ўпрыгожванні»;
- «Сімвал 2023 года».
Убачыць работы можна будзе з 14 снежня 2022 г. па 31 студзеня 2023 г. па адрасе: г. Мінск, вул. Славінскага, 12, выставачная зала.
Па матэрыялах Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацыяльных сетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: ndtp.by