Рэспубліканскі тыдзень тэхнічнай творчасці «Юнацтва. Інтэлект. Будучыня»
28 октября 2022
Цікавае
З 21 па 25 лістапада 2022 г. Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк арганізоўвае Рэспубліканскі тыдзень тэхнічнай творчасці «Юнацтва. Інтэлект. Будучыня».
У рамках рэспубліканскага тыдня пройдзе цыкл мерапрыемстваў, мэтамі якіх з'яўляюцца развіццё тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі ў Рэспубліцы Беларусь і прыцягненне дзяцей да заняткаў тэхнічнай творчасцю, вынаходніцкай і рацыяналізатарскай дзейнасцю.
Удзельнікаў рэспубліканскага тыдня чакаюць наступныя мерапрыемствы:
- Рэспубліканскі анлайн-конкурс камп'ютарных распрацовак патрыятычнай накіраванасці «ПАТРИОТ.by»;
- адкрыты лекторый «Кампутарнае мадэляванне патэнцыйных лекаў»;
- тэматычная экскурсія «Тэхніка часоў Вялікай Айчыннай вайны»;
- тэматычная экскурсія «Тэхналагічнае мадэляванне»;
- майстар-клас «Праектаванне электрычных схем і правядзенне эксперыментаў з дапамогай платформы «Arduino»;
- майстар-клас «Прымяненне 3D-мадэлявання ў побыце».
Па выніках удзелу вучні будуць узнагароджаны адпаведнымі дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Па матэрыялах Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк
Фота: ndtp.by