САІУ і ЕАПА правялі вебінар па тэме “Сучасныя тэндэнцыі і праблемы камерцыялізацыі інтэлектуальнай уласнасці ў краінах Каўказа, Цэнтральнай Азіі і Усходняй Еўропы”

29 июня 2020

Цікавае

29 чэрвеня 2020 г. у 11:00 гадзін па мінскаму часу Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) у супрацоўніцтве з Еўразійскай патэнтнай арганізацыяй (ЕАПА) правялі вебінар “Сучасныя тэндэнцыі і праблемы камерцыялізацыі інтэлектуальнай уласнасці (ІУ) у краінах Каўказа, Цэнтральнай Азіі і Усходняй Еўропы”.

Дадзенае мерапрыемства было арганізавана з мэтай павышэння дасведчанасці грамадства аб важнасці камерцыялізацыі ІУ і абмена перадавым вопытам у гэтай галіне.

Да удзелу былі запрошаны не толькі прызнаныя эксперты САІУ і ЕАПА - Міхал Швантнэр, дырэктар Дэпартамента краін з пераходнай і развітай эканомікай (САІУ), Саўле Тлеўлесава, Прэзідэнт Еўразійскай патэнтнай установы (ЕАПУ) Еўразійскай патэнтнай арганізацыі (ЕАПА), але і прадстаўнікі найбуйнейшых тэхнапаркаў рэгіёна. Рэспубліку Беларусь прадстаўлялі эксперты Парка высокіх тэхналогій і Індустрыяльнага парка “Вялікі камень”, а таксама прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Рэспублікі Беларусь - Уладзімір Анатольевіч Рабаволаў, генеральны дырэктар НЦІУ, і Дзмітрый Валянцінавіч Андрыеўскі, кіраўнік аддзела рэгістрацыі і садзейнічання камерцыялізацыі аб’ектаў прамысловай уласнасці.

Пад час вэбінара абмяркоўваліся сучасныя тэндэнцыі супрацоўніцтва з тэхнапаркамі, а таксама механізмы заахвочвання аховы створаных аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці. Міжнародныя эксперты неаднаразова адзначалі ключавую ролю інтэлектуальнай уласнасці ў развіцці інавацыйнага патэнцыяла рэгіёна.