Серыя навучальных відэаролікаў па Мадрыдскай сістэме

23 июня 2020

Цікавае

Створаная Сусветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасці (САІЎ) відэарубрыка “Практычныя парады па Мадрыдскай сістэме” прысвечана ключавым пытанням сістэмы кіравання міжнароднай рэгістрацыяй таварных знакаў. Яна складаецца з серыі відэаролікаў, якія знаёмяць з асноўнымі аперацыямі ў рамках Мадрыдскай сістэмы, асаблівасцямі іх функцыянавання і таксама спосабамі эфектыўнага выкарыстання.

Дадзеная відэарубрыка па сістэме Madrid Monitor дазваляе дасканала зразумець працэс асочвання статуса ўсіх міжнародных рэгістрацый і атрымання падрабязнай інфармацыі пра ніх.

На дадзены момант навучальныя відэаролікі даступны толькі на англійскай мове з рускімі субтытрамі. Кожны жадаючы можа азнаёміцца з імі на старонцы САІЎ ў Інтэрнеце па спасылцы.

Па матэрыялах САІЎ.