У PATENTSCOPE стаў даступны ШІ-асістэнт

14 июля 2026

Цікавае

Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) укараніла ў пошукавую сістэму PATENTSCOPE ШІ-асістэнта, прызначанага для пераўтварэння пошукавых запытаў у структураваныя каманды. Для гэтага дастаткова апісаць, якую інфармацыю неабходна знайсці, і ШІ-асістэнт сфарміруе адпаведны запыт. Пры неабходнасці запыт можна паслядоўна ўдакладняць, дапаўняючы апісанне.

Бягучая версія ШІ-асістэнта падтрымлівае фарміраванне пошукавых запытаў з выкарыстаннем ключавых слоў, дыяпазонаў дат публікацыі і кодаў краін.

Моўная мадэль размешчана ва ўласнай інфраструктуры САІУ. Усе пошукавыя запыты карыстальнікаў застаюцца канфідэнцыяльнымі і апрацоўваюцца выключна на серверах САІУ.

У далейшым функцыянальныя магчымасці ШІ-асістэнта плануецца пашырыць (уключыць пошук па імёнах заяўнікаў і патэнтаўладальнікаў, пошук па нумарах патэнтных дакументаў і інш.).

Новая функцыя заклікана спрасціць працу з сістэмай PATENTSCOPE і зрабіць патэнтны пошук больш зручным для шырокага кола карыстальнікаў.

Даведка:   

PATENTSCOPE – бясплатная шматмоўная пошукавая сістэма САІУ, якая адкрывае доступ да больш чым 100 млн патэнтных дакументаў нацыянальных і рэгіянальных патэнтных ведамстваў.

                  

Па матэрыялах САІУ


Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Telegram, Instagram, Facebook).


Фота: Злата Лукашэвіч