30.08.2022

У рамках Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў у 2022 г. заснаваныя тры дадатковыя намінацыі:

  • «Лепшы інавацыйны праект у сферы AgroTech» (заснавальнік – ААТ «Белаграпрамбанк»);
  • «Канструкцыя кар'ернай тэхнікі» (заснавальнік – ААТ «БЕЛАЗ» – кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ»);
  • «Распрацоўка электронікі для цяжкіх умоў эксплуатацыі» заснавальнік – ААТ «БЕЛАЗ» – кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ»).
Нагадаем, што ў 2022 г. Беларускі інавацыйны фонд пры падтрымцы Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь праводзіць 13 Рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў.

Удзел у конкурсе – гэта магчымасць для распрацоўшчыкаў праектаў прадставіць свае ідэі шырокай грамадскасці, атрымаць ацэнку экспертаў і грашовыя прызы.

У конкурсе разглядаюцца сацыяльна значныя інавацыйныя праекты розных стадый рэалізацыі са стратэгіяй камерцыялізацыі, адпаведныя прыярытэтным напрамкам навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці.

Палажэнне аб Рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў і формы заяўных дакументаў размешчаны на сайцеконкурсу.

Вверх