Удзельнікам Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў
30 августа 2022
Цікавае
У рамках Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў у 2022 г. заснаваныя тры дадатковыя намінацыі:
- «Лепшы інавацыйны праект у сферы AgroTech» (заснавальнік – ААТ «Белаграпрамбанк»);
- «Канструкцыя кар'ернай тэхнікі» (заснавальнік – ААТ «БЕЛАЗ» – кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ»);
- «Распрацоўка электронікі для цяжкіх умоў эксплуатацыі» заснавальнік – ААТ «БЕЛАЗ» – кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ»).
Удзел у конкурсе – гэта магчымасць для распрацоўшчыкаў праектаў прадставіць свае ідэі шырокай грамадскасці, атрымаць ацэнку экспертаў і грашовыя прызы.
У конкурсе разглядаюцца сацыяльна значныя інавацыйныя праекты розных стадый рэалізацыі са стратэгіяй камерцыялізацыі, адпаведныя прыярытэтным напрамкам навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці.
Палажэнне аб Рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў і формы заяўных дакументаў размешчаны на сайцеконкурсу.