Вебінар Сусветнай арганізацыі iнтэлектуальнай уласнасці на рускай мове, 21 мая 2020 г.

19 мая 2020

Цікавае

21 мая 2020 г. Сусветная арганізацыя iнтэлектуальнай уласнасці правядзе вебінар па тэме “Сістэма Дагавора аб патэнтнай кааперацыі (РСТ): дэманстрацыя электроннай падачы міжнароднай заявы праз партал еРСТ”.

Вебінар адбудзецца анлайн з 11:00 да 12:00  па маскоўскаму часу, будзе прадэманстравана магчымасць падачы міжнароднай заявы праз партал еРСТ. Мерапрыемства разлічана на рускамоўных заяўнікаў, патэнтных павераных, супрацоўнікаў аддзелаў па інтэлектуальнай уласнасці і вынаходнікаў. С заяўленай тэмай удзельнікаў пазнаёміць кіраўнік праграм секцыі ведамасных паслуг аддзела міжнароднага супрацоўніцтва (РСТ) сектара патэнтаў і тэхналогій Вольга Крысанава.

Каб прыняць удзел у вебінары, вам дастаткова зарэгістравацца па спасылцы і ў прызначаны дзень і час аўтарызавацца на адпаведнай старонцы. Рэгістрацыя на бясплатую анлайн-канферэнцыю распачата ўжо зараз.


WIPO, фота: Emmanuel Berrod