05.03.2022

Кандыдат тэхнічных навук, дацэнт, вучоны ў галіне механізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці.

Валерый Аляксандравіч Агейчык нарадзіўся 5 снежня 1949 г. у г. Столін Брэсцкай вобласці. У 1967 г. паступіў у Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (БСХА) на факультэт механізацыі гідрамеліярацыйных работ, атрымаў спецыяльнасць інжынера-механіка па механізацыі гідрамеліярацыйных работ.

З 1972 па 1973 г. - старшы інжынер аддзела надзейнасці Заходняй машынавыпрабавальнай станцыі (МВС) у Мінскім раёне, тэрміновая служба ў шэрагах Савецкай арміі на пасадзе старэйшага электрамеханіка-дызеліста.

У 1985 г. Вышэйшая атэстацыйная камісія (ВАК) СССР прысвоіла В.А. Агейчыку вучонае званне «старшы навуковы супрацоўнік». З 1987 г. – асістэнт кафедры тэарэтычнай механікі і тэорыі машын і механізмаў, з 1989 г. – дацэнт кафедры механікі матэрыялаў і дэталяў машын Беларускага дзяржаўнага агратэхнічнага ўніверсітэта (БДАТУ), вядучы выкладчык па дысцыпліне «Дэталі машын і асновы канструявання», адказны за навукова-даследчыя работы кафедры, кіраўнік інфармацыйна-прапагандысцкай групы таварыства «Веды» факультэта тэхнічнага сэрвісу (ФТС) у аграпрамысловым комплексе БДАТУ. У 2007 г. ВАК Беларусі прысвоіла В.А. Агейчыку вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Аграінжынерныя сістэмы».

Напрамкі асноўнай навуковай дзейнасці В.А. Агейчыка --механізацыя працэсаў у раслінаводстве, механізацыя сельскагаспадарчай вытворчасці.
Валерый Аляксандравіч Агейчык -- аўтар больш за 410 навуковых і вучэбна-метадычных работ, у тым ліку 20 вучэбных дапаможнікаў, 1 манаграфіі, 1 даведніка, 1 рэкамендацыі і каля 300 вынаходстваў, у тым ліку больш за 60 патэнтаў на вынаходствы і больш за 200 патэнтаў на карысныя мадэлі Рэспублікі Беларусь.

З базы дадзеных Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі.

Вверх