1 верасня 2023 г. стартаваў юбілейны XV сезон Міжнароднага дзіцячага конкурсу «Школьны патэнт – крок у будучыню!» (Конкурс), прымеркаваны да святкавання Міжнароднага дня інтэлектуальнай уласнасці 26 красавіка.
Віцебская абласная навукова-тэхнічная бібліятэка – філіял Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі – запрашае таленавітых дзяцей і іх педагогаў да актыўнага ўдзелу ў Конкурсе.
Да ўдзелу прымаюцца работы (праекты) у навукова-тэхнічнай сферы (вынаходствы і карысныя мадэлі) і ў сферы дызайну (прамысловыя ўзоры), а таксама іншыя работы, якія маюць творчы характар і адпавядаюць намінацыям Конкурсу.
Падача конкурсных работ ужо пачалася і працягнецца да 25 снежня 2023 г.
Больш падрабязна азнаёміцца з умовамі конкурсу і падаць заяўку на ўдзел можна па спасылцы.
Па матэрыялах РНТБ
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).