Зацверджаны план нацыянальных выстаў Беларусі за мяжой на 2023 год
9 января 2023
Цікавае
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2022 г. № 974 зацверджаны план нацыянальных выстаў (экспазіцый) у замежных дзяржавах на 2023 г.
У мэтах прасоўвання айчынных тэхналогій, навуковых распрацовак, тавараў і паслуг на знешні рынак нацыянальныя экспазіцыі будуць арганізаваны на:
- міжнароднай выставе «International Trade and Industry Fair» (г. Карачы ў Пакістане);
- міжнароднай сельскагаспадарчай выставе «International Agricultural Trade Fair Novi Sad» (г. Нові Сад у Сербіі);
- міжнароднай прамысловай выставе «FIA» (г. Алжыр у Алжыры);
- Азербайджанскай міжнароднай выставе «Будаўніцтва» (г. Баку ў Азербайджане);
- шостай Кітайскай міжнароднай выставе імпарту (г. Шанхай у Кітаі);
- міжнароднай выставе прадуктаў харчавання і напояў «Food Africa Cairo» (г. Каір у Егіпце);
- міжнароднай выставе «Vietnam Expo» (г. Хашымін у В'етнаме).
Рэспубліка Беларусь таксама прыме ўдзел у міжнароднай прамысловай выставе «ІНАПРАМ», якая пройдзе ў Екацярынбургу (Расійская Федэрацыя), у статусе краіны-партнёра.
Па матэрыялах Нацыянальнага прававога Iнтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь
Больш навін – у нашых сацсетках ( Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: Freepik