А.В. Курман: «НЦІУ прымае сістэмныя меры па пашырэнні функцыяналу баз даных аб'ектаў права прамысловай уласнасці»

5 июня 2026

Паслугі і інфармацыя

Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) пашырыў пералік даступных на сайце арганізацыі звестак аб ахоўных аб'ектах права прамысловай уласнасці.

«Электронныя базы даных патэнтнага ведамства цяпер падтрымліваюць пошук таварных знакаў па прысвоеных ім індэксах Венскай класіфікацыі выяўленчых элементаў», – паведаміў генеральны дырэктар НЦІУ Аляксей Курман. Такі від інфармацыйнага пошуку, рэалізаваны ў сістэме НЦІУ з чэрвеня 2026 г., адкрывае дадатковыя магчымасці па выяўленні зарэгістраваных у нашай краіне сродкаў індывідуалізацыі, падобных адзін з адным па знешніх прыкметах або нават тоесных адзін аднаму.

За правядзенне пошуку па індэксах Венскай класіфікацыі адказвае інфармацыйнае поле «Класс МКВЭ», даступнае на ўкладцы «Таварныя знакі» раздзела «Базы даных» афіцыйнага сайта ведамства. Азначанае поле таксама забяспечана прыкладам яго запаўнення, што яшчэ больш палягчае выкарыстанне і забяспечвае карэктнасць атрымліваемых вынікаў.

Новы від пошуку прымяняецца пры вырашэнні самага шырокага круга задач: ад атрымання даведачных даных аб стане рынку да правядзення маркетынгавых даследаванняў.

Адзначым, што раней НЦІУ пашырыў функцыянал баз даных, рэалізаваўшы пошук ключавых слоў у формулах зарэгістраваных вынаходстваў і карысных мадэляў.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: Злата Лукашэвіч