Першая нацыянальная заяўка на вынаходства размешчана ў службе лічбавага доступу WIPO/DAS
13 октября 2026
Паслугі і інфармацыя
12 кастрычніка 2026 г. Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці размясціў першую нацыянальную заяўку на рэгістрацыю вынаходства ў Службе лічбавага доступу WIPO Digital Access Service (WIPO/DAS).
Мэта дадзенай паслугі – даць заяўнікам і патэнтным ведамствам просты і бяспечны спосаб прадастаўлення дакументаў, якія пацвярджаюць прыярытэт, у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, з улікам адпаведных міжнародных пагадненняў і дамоўленасцей.
Даведка:
Сістэма WIPO/DAS прызначана для працы з прыярытэтнымі заяўкамі на вынаходствы, карысныя мадэлі, прамысловыя ўзоры. Абмен прыярытэтнымі дакументамі адбываецца па абароненых электронных каналах, што цалкам адпавядае патрабаванням інфармацыйнай бяспекі ў большасці патэнтных органаў. Служба бясплатная для ўсіх патэнтных ведамстваў і заяўнікаў.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Instagram, Telegram).
Фота: Злата Лукашэвіч