Новыя камерцыйныя прапановы на Біржы інтэлектуальнай уласнасці НЦІУ

16 июня 2026

Паслугі і інфармацыя

На абноўленым партале «Біржа інтэлектуальнай уласнасці» (Біржа ІУ) размешчаны новыя камерцыйныя прапановы.

Патэнтаўладальнік – дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя». Прадстаўлены камерцыйныя прапановы на вынаходствы:

«Спосаб ацэнкі гемасумяшчальнасці in vitro матэрыялаў і вырабаў медыцынскага прызначэння» (патэнт Рэспублікі Беларусь № 24869), які дазваляе параўноўваць матэрыялы і вырабы медыцынскага прызначэння паміж сабой і забяспечвае правядзенне ацэнкі іх гемасумяшчальнасці з больш высокай ступенню надзейнасці;

«Спосаб падрыхтоўкі экстракта з медыцынскага вырабу для ўстанаўлення яго тэрміну прыдатнасці» (патэнт Рэспублікі Беларусь № 24919), які дазваляе з больш высокай ступенню надзейнасці вызначаць тэрмін прыдатнасці медыцынскага вырабу дзякуючы імітацыі ўмоў яго прымянення па прызначэнні.

Патэнтаўладальнік – міждзяржаўная адукацыйная ўстанова вышэйшай адукацыі «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт». Прадстаўлена камерцыйная прапанова на вынаходства:

«Спосаб тэрмагукавога ўмацавання вырабу» (патэнт Рэспублікі Беларусь № 24777), які дазваляе скараціць час умацавання, павялічыць прадукцыйнасць і энергаэфектыўнасць працэсу ўмацавання і можа быць выкарыстаны ў прыборабудаванні, машынабудаванні, інструментальнай вытворчасці, іншых галінах прамысловасці.

Праваўладальнік – Варавва А. М. Прадстаўлена камерцыйная прапанова на карысную мадэль:

«Урна для смецця» (патэнт Рэспублікі Беларусь № 13989), асноўнай перавагай якой з'яўляецца зручнасць збору смецця і яго эвакуацыі.

Праваўладальнік – Панчанка В. В. Прадстаўлена камерцыйная прапанова на таварны знак:

ПОЙМАЙ ЛЕТО В БАНКУ (пасведчанне Расійскай Федэрацыі № 1080633), які дзейнічае ў дачыненні да тавараў, якія належаць да 06 класу Міжнароднай класіфікацыі тавараў і паслуг, такіх як металічныя банкі, вечкі для слоікаў і бутэлек, коркі для бутэлек, сродкі для закаркоўвання слоікаў і бутэлек, упакоўкі з бляхі, фальга для прыгатавання ежы, абкручванні і ўпакоўкі.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: Злата Лукашэвіч