Зацверджаны новая рэдакцыя Палажэння і новы прэйскурант па добраахвотнай рэгістрацыі і дэпаніраванню НЦІУ

21 сентября 2026

Паслугі і інфармацыя

Паважаныя заказчыкі!

Інфармуем, што Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці зацверджана новая рэдакцыя Палажэння аб парадку добраахвотнай рэгістрацыі аб'ектаў аўтарскага права і сумежных правоў і дэпаніраванню такіх аб'ектаў, дакументаў і матэрыялаў, якія змяшчаюць інфармацыю пра іх, а таксама зацверджаны новы прэйскурант № 6 на паслугі па добраахвотнай рэгістрацыі аб'ектаў аўтарскага права і сумежных правоў і дэпаніраванню такіх аб'ектаў, дакументаў і матэрыялаў, якія змяшчаюць інфармацыю пра іх, якія ўступаюць у сілу з 1 кастрычніка 2026 г.

Звяртаем увагу, што Палажэннем у тым ліку зменены формы заявак і дагавор далучэння платнага аказання паслуг па добраахвотнай рэгістрацыі і дэпаніраванню аб'ектаў аўтарскага права або сумежных правоў.

Змяненні закранулі таксама кошт паслуг па дэпаніраванню.

Азнаёміцца з Палажэннем і прэйскурантам, а таксама іншай інфармацыяй можна на сайце НЦІУ ў раздзеле «Дэпаніраванне».

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (InstagramTelegram).


Фота: НЦІУ