Спецыялізаваны курс САІУ «Арбітраж і медыяцыя па правілах САІУ»
24 июня 2026
Паслугі і інфармацыя
Акадэмія Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці праводзіць бясплатны анлайн-курс «Арбітраж і медыяцыя па правілах САІУ».
У праграме курса:
- асновы правядзення арбітражных працэдур;
- прынцыпы і працэдуры медыяцыі;
- пецыфіка і асаблівасці прымянення метадаў вырашэння спрэчак у галіне інтэлектуальнай уласнасці з улікам правілаў і палажэнняў, прынятых САІУ.
Мэта курса – пашырыць прадстаўлення ўдзельнікаў аб тым, як распрацаваныя САІУ правілы па арбітражу і медыяцыі могуць дапамагчы пры вырашэнні спрэчак у сферы інтэлектуальнай уласнасці.
Заяўкі для праходжання курса прымаюцца па 30 чэрвеня 2026 г. Па заканчэнні курса выдаецца сертыфікат САІУ. Зарэгістравацца для ўдзелу можна па спасылцы.
Па матэрыялах САІУ
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: Злата Лукашэвіч