Навучальны курс «Галіновыя пытанні аховы і абароны інтэлектуальнай уласнасці»
24 октября 2023
Паслугі і інфармацыя
31 кастрычніка 2023 г. Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці правядзе навучальны курс «Галіновыя пытанні аховы і абароны інтэлектуальнай уласнасці», які адаптаваны пад сферу аховы здароўя.
Перад слухачамі курса ў ролі спікераў выступяць вядучыя эксперты ў галіне інтэлектуальнай уласнасці.
У рамках курса будуць разгледжаны наступныя тэмы:
- ахова правоў на аб'екты права прамысловай уласнасці, у тым ліку працэдуры прадастаўлення прававой аховы прамысловым узорам;
- патэнтная інфармацыя і патэнтныя даследаванні;
- механізмы аховы правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці, у тым ліку таварныя знакі;
- абарона аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці, уключаючы пытанні прымянення заканадаўства аб супрацьдзеянні манапалістычнай дзейнасці і кантрафактнай прадукцыі, выяўленні і спыненні незаконнага выкарыстання аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці.
Пасля завяршэння курса слухачам выдаецца сертыфікат аб навучанні ўстаноўленага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь узору.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у раздзеле «Навучанне», па тэлефоне + 375 (17) 272 99 02 ці па электроннай пошце edu.dept@ncip.by.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: Freepik