Новыя камерцыйныя прапановы на Біржы інтэлектуальнай уласнасці НЦІУ
29 сентября 2026
Паслугі і інфармацыя
На абноўленым партале «Біржа інтэлектуальнай уласнасці» размешчаны новыя камерцыйныя прапановы.
Патэнтаўладальнік – дзяржаўная навуковая ўстанова «Аб'яднаны інстытут машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі». Прадстаўлены камерцыйныя прапановы на вынаходствы:
«Спосаб магнітнага кантролю цвёрдасці вырабу з ферамагнітнага матэрыялу» (патэнт Рэспублікі Беларусь № 24965), які дазваляе спрасціць і павысіць дакладнасць кантролю цвёрдасці вырабу з ферамагнітнага матэрыялу паводле вынікаў вызначэння магнітнай уласцівасці матэрыялу вырабу і можа быць выкарыстаны ў сферы машынабудавання;
«Спосаб атрымання тэрмаўстойлівага звышцвёрдага кампазіцыйнага матэрыялу на аснове алмазу і карбіду крэмнію» (патэнт Рэспублікі Беларусь № 25003), выкарыстанне якога дазваляе павысіць фізіка-механічныя ўласцівасці і зносастойкасць інструмента на яго аснове. Можа быць выкарыстаны ў металаапрацоўцы, пры вытворчасці інструмента.
Патэнтаўладальнік – Ю. Р. Жэлябоўскі. Прадстаўлены камерцыйныя прапановы на вынаходствы:
«Кальцавая буравая каронка (кальцавы свердзел) з гнуткімі пільнымі палотнамі для папярочнай рэзкі керна і яго фіксацыі ўнутры каронкі» (еўразійскі патэнт № 048305), якая выкарыстоўваецца ў будаўніцтве, геолагаразведцы і дазваляе зрабіць тэхналагічны працэс бурэння або свідравання найбольш кіраваным і прадукцыйным;
«Кальцавая буравая каронка з гнуткімі пільнымі палотнамі для папярочнай рэзкі керна і яго фіксацыі ўнутры каронкі» (еўразійскі патэнт № 053355), якая з'яўляецца ўдасканаленай версіяй каронкі, абароненай еўразійскім патэнтам № 048305;
«Спосаб бурэння свідравін вялікага дыяметра з выдаленнем шламу механічным спосабам» (еўразійскі патэнт № 051080), які дазваляе выдаляць свідравы шлам механічным, энергетычна малазатратным спосабам без выкарыстання прамывочнай вадкасці або сціснутага паветра і спрыяе павышэнню эфектыўнасці працэсу бурэння за кошт больш буйнога разбурэння горнай пароды свідравым інструментам. Спосаб можа быць выкарыстаны ў сферы будаўніцтва розных заглыбленых збудаванняў, геолагаразведкі, здабычы цвёрдых карысных выкапняў.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Instagram, Telegram).
Фота: Злата Лукашэвіч