03.01.2023

23 – 27 студзеня 2023 г. Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці ў гібрыдным фармаце (вочна і анлайн) правядзе навучальны курс «Афармленне правоў на аб'екты права прамысловай уласнасці».

Дадзены курс складаецца з двух раздзелаў, якія можна прайсці незалежна адзін ад аднаго:

раздзел 1 «Вынаходствы, карысныя мадэлі, прамысловыя ўзоры» (23 – 25 студзеня 2023 г.);

раздзел 2 «Таварныя знакі і знакі абслугоўвання» (26 – 27 студзеня 2023 г.).

Падрабязней пра тэматыку курса можна даведацца ў раздзеле «Навучанне».

Перад слухачамі курса ў ролі спікераў выступяць вядучыя эксперты ў галіне інтэлектуальнай уласнасці.

Заяўкі на навучанне прымаюцца да 18 студзеня 2023 г. праз электронную форму на сайце ў раздзеле «Навучанне» (Заяўка для фізічных асоб, Заяўка для юрыдычных асоб).

Пасля завяршэння курса слухачам выдаецца дакумент аб навучанні ўстаноўленага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь узору.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне +375 (17) 272 99 02 ці па электроннай пошце edu.dept@ncip.by.


Фота: Freepik
Вверх