Навучальны курс НЦІУ «Прафесійная дзейнасць ацэншчыкаў аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці»
14 июля 2026
Паслугі і інфармацыя
26 жніўня 2026 г. Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці правядзе навучальны курс у гібрыдным фармаце (вочна і анлайн) «Прафесійная дзейнасць ацэншчыкаў аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці» (для атэставаных ацэншчыкаў аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці).
Перад слухачамі курса выступяць вядучыя эксперты ў галіне інтэлектуальнай уласнасці:
Увараў Уладзімір – вядучы эканаміст ТАА «ИПМ-Консалт оценка», ацэншчык АІУ;
Дзмітрый Андрыеўскі – начальнік упраўлення садзейнічання камерцыялізацыі і дзяржаўных рэестраў НЦІУ;
Вераніка Гурко – дацэнт Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, кандыдат эканамічных навук.
У рамках курса будуць разгледжаны наступныя тэмы:
ацэначная дзейнасць ў Рэспубліцы Беларусь, рэкамендацыі па складанні заключэння і справаздачы аб ацэнцы;
спосабы і асаблівасці камерцыялізацыі аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці;
бухгалтарскі ўлік аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці: асноўныя прынцыпы і справаздачнасць;
падаткі і падаткаабкладанне аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці.
Заяўкі на навучанне прымаюцца па 25 жніўня 2026 г. праз форму на сайце (Заяўка для фізічных асоб, Заяўка для юрыдычных асоб).
Па завяршэнні курса слухачам выдаецца сертыфікат аб навучанні ўстаноўленага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь узору.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у раздзеле «Навучанне» ці па электроннай пошце edu.dept@ncip.by.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Telegram, Instagram, Facebook, VK).
Фота: Злата Лукашэвіч