Навучальны курс «Практыка разгляду спрэчак Апеляцыйнай радай. Прызнанне таварнага знака агульнавядомым»
12 сентября 2022
Паслугі і інфармацыя
19 верасня 2022 г. Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці правядзе навучальны курс «Практыка разгляду спрэчак Апеляцыйнай радай. Прызнанне таварнага знака агульнавядомым».
Перад слухачамі курса ў ролі спікераў выступяць вядучыя эксперты ў галіне інтэлектуальнай уласнасці.
У рамках курса будуць разгледжаны наступныя тэмы:
- функцыі Апеляцыйнай рады; парадак падачы скарг, пярэчанняў, заяў у Апеляцыйную раду і працэдура іх разгляду;
- аналіз практыкі разгляду спрэчак (скаргаў, пярэчанняў) Апеляцыйнай радай;
- прызнанне таварнага знака агульнавядомым у Рэспубліцы Беларусь.
Пасля завяршэння курса слухачам выдаецца даведка аб навучанні ўстаноўленага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь узору.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у раздзеле «Навучанне», па тэлефоне + 375 (17) 272 99 02 ці па электроннай пошце edu.dept@ncip.by.