Навучальны курс «Процідзеянне абароту прадукцыі з парушэннем правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці»
20 сентября 2022
Паслугі і інфармацыя
13 – 14 кастрычніка 2022 г. Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці ў гібрыдным фармаце (вочна і анлайн) правядзе навучальны курс «Процідзеянне абароту прадукцыі з парушэннем правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці».
Перад слухачамі курса ў ролі спікераў выступяць вядучыя эксперты ў галіне інтэлектуальнай уласнасці, прадстаўнікі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў мытных органаў Рэспублікі Беларусь і іншыя.
У рамках курса будуць разгледжаны наступныя тэмы:
- таварныя знакі як аб'екты інтэлектуальнай уласнасці. Рэгістрацыя таварных знакаў як інструмент папярэджання выпуску і распаўсюджвання кантрафактнай прадукцыі;
- спосабы аховы правоў на сродкі індывідуалізацыі. Вырашэнне спрэчак аб парушэнні правоў на сродкі індывідуалізацыі;
- практыка прымянення заканадаўства аб супрацьдзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі ў гаспадарчай дзейнасці;
- меры па абароне правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці, якія прымаюцца мытнымі органамі;
- судовая абарона правоў на сродкі індывідуалізацыі ўдзельнікаў грамадзянскага абароту;
- іншыя.
Па завяршэнні курса слухачам выдаецца даведка аб навучанні ўстаноўленага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь узору.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у раздзеле «Навучанне», па тэлефоне +375 (17) 272 99 02 ці па электроннай пошце edu.dept@ncip.by.